Улюбёныя браты і сёстры!

Храстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!

Сёння ўзнёсла гучыць гэта радаснае вялікоднае прывітанне, якое паведамляе аб найвялікшай падзеі, якая адкрыла нам Райскія дзверы. Кожны вернік таямнічым чынам перажывае ў сваёй душы збаўчы Вялікдзень Божы. І гэтую радасць не могуць зацямніць ніякія цяжкасці зямнога жыцця, пра якія нас у Евангеллі папярэджвае Збаўца, у той жа час навучаючы і падбадзёрваючы: «…у свеце зведаеце смутак, але будзьце адважнымі: Я перамог свет» (Ян 16:33).

Нішто не можа засланіць радасці Хрыста Ўваскрослага!

Даражэнькія мае! Падзяляю вашу радасць і ад усёй душы віншую ўсіх з вялікім Святам святаў і Урачыстасцю з урачыстасцяў!

Жадаю міру ва ўсім свеце, міру ў нашай мілай краіне, ў нашых сем'ях, міру там, дзе мы працуем, і самае галоўнае – міру ўнутры, таму што кожнаму з нас сёння патрэбен мірны дух, каб мы маглі пасярод бушуючых хваляў жыццёвага мора захоўваць чыстымі свае духоўныя вочы, каб адрозніваць дабро і зло, ісціну і хлусню, каб не разгубіць, а прымножыць тое духоўнае багацце, якое дае нам Ласка Божая...

Заўсёды жывіце Вялікоднай радасцю! Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!