null

Пасля чатырохтыднёвага перыяду Адвэнту чакаем з’яўлення на небе зоркі, якая сімвалізуе нараджэнне Езуса Хрыста – нашага Збаўцы. Бог прыходзіць на зямлю, каб зрабіць яе лепшай, прыгажэйшай, каб выратаваць чалавека і паказаць яму шлях збаўлення. Бог прыходзіць, каб людзі маглі Ім дзяліцца там, дзе існуе непакой і цемра.

nullЖадаю, каб Бэтлеемская Зорка асвяціла вас і вашыя сем’і сваім святлом, абагрэла сваім цяплом і напоўніла вашыя душы праўдзівай радасцю. Каб нашая вера ўсе больш ставала падобнай да веры Найсвяцейшай Панны Марыі, і тады Езус абавязкова народзіцца ў душы, якая Яго чакае.

Вясёлых святаў Божага Нараджэння!

Пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз, магiстар Юры БЫКАЎ

Святочныя Імшы ў нашым касцеле

24 снежня – а 22 гадзіне, 25 снежня – а 9.00 і а 11.00 гадзінах, 26 снежня – а 9.00 і а 11.00 гадзінах.