undefined"Я ўваскрашэнне і жыццё", Ян 11, 25

Шаноўныя браты і сёстры!

З нагоды набліжэння Вялікодных святаў прагну падзяліцца з вамі вялікай радасцю Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста і выплываючай з гэтай падзеі вялікай надзеяй для кожнага з нас - магчымасцю вечнага жыцця.

Жадаю, каб уваскрослы Езус шчодра адарыў вас і вашыя сем’і праўдзівай любоўю, шчасцем; як духоўным, так і фізічным здароўем. Няхай удзеліць вам сапраўднага супакою і захавае яго ў вас і вакол вас.

Юры Быкаў, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, ксёндз, магістр

Расклад святочных набажэнстваў у касцёле:

Пасхальны Трыдыум

Вялікі чацвер, 9 красавіка

  • Імша Вячэры Езуса Хрыста - 18.00

Вялікая пятніца, 10 красавіка

  • Крыжовы шлях - 17.00, літургія Мукі Хрыста - 18.00

Вялікая субота, 11 красавіка

  • Пасхальная Вігілія - 22.00

Вялікодная нядзеля, 12 сакавіка Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Хрыста

  • 7.00 - рэзурэкцыйная працэсія і святая Імша. 9.00 - святая Імша

Пасвячэнне страваў на вялікодны стол адбудзецца ў суботу а 12, 13, 14 і а 15 гадзінах, пасля Пасхальнай Вігіліі і пасля нядзельных імшаў.