nullЧаму вы шукаеце жывога сярод мертвых?
Яго тут няма; Ён уваскрос.

Лк 24, 5-6

Гэтыя словы прамовіў анёл да жанчын у вялікодную раніцу. Вестку пра ўваскрашэнне Хрыста перадавалі з вуснаў у вусны жыхары Ерузалема і іншых мясцовасцяў. Дзякуючы першым сведкам пустой грабніцы пра падзеі вялікоднай раніцы даведаліся многія, а сёння ведае ўвесь свет.

Схіляючыся перад веліччу Пас­халь­най таямніцы, ад уся­го сэр­ца віншую вас з на­блі­жэн­нем свята жыцця і надзеі — урачыстасці Змерт­вых­паў­стан­ня Езуса Хрыста.

Няхай Уваскрослы Хрыстус абдорыць усіх нас сваёй ласкай аддана сведчыць пра Яго ў сучасным свеце. Навучыць разуменню Волі Бога і распаліць імкненне выконваць яе ў жыцці. Дапаможа лю­дз­ям хворым з трывалаю на­дзеяй несці цяжкі крыж хваробы. Дадась мужнасці ўсім бацькам у выхаванні дзяцей у адпаведнасці з маральнымі нормамі. Няхай роздум над Пасхальным Трыдыумам пера­меніцца ў радасць сэрца і ўсмеш­ку на твары, каб з нашых вуснаў на працягу ўсяго Вялікоднага перыяду ўсе навокал чулі гэты прыгожы вокліч на­дз­еі: «Хрыстос Уваскрос! — Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!»

Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, ксёндз, магістр Юры Быкаў

Расклад святочных набажэнстваў у касцёле

Пасхальны Трыдыум:

• Вялікі чацвер, 20 сакавіка — Імша Вячэры Езуса Хрыста — 18.00

• Вялікая пятніца, 21 сакавіка — Крыжовы шлях — 17.00. Літургія «Мукі Хрыста» — 18.00

• Вялікая субота, 22 сакавіка — Пасхальная Вігілія — 22.00

• Вялікодная нядзеля, 23 сакавіка — Урачыстасць Змертвыхпаўстання Хрыста. 7.00 — рэзурэкцыйная працэсія і Святая Імша. 9.00 — Святая Імша.

• Панядзелак у актаве Вялікадня, 24 сакавіка — Святая Імша — 18.00

(Пасвячэнне страваў на вялікодны стол адбудзецца ў суботу а 12, 13, 14 і а 15 гадзінах, пасля Пасхальнай Вігіліі і пасля нядзельных імшаў).