null

Гэты святочны велiчны воклiч будзе гучаць гэтымi днямi вa ўcix краiнах свету. Бог абвясцiў нам радасную таямнiцу нашага збаўлення i дар новага, пазначанага свабодай, жыцця ў Хрысце.

Падзея ўваскрашэння Езуса Хрыста стала цэнтральнай з усяго таго, што ўчынiў Бог. Усе Яго дзеяннi, пачынаючы ад стварэння свету, былi дзеля гэтага дня — моманту ўваскрашэння Хрыста. Подобна таму, як пад час стварэння свету Бог аддзялiў святло ад цемры, так дзякуючы таямнiцы ўваскрашэння жыцце аддзялiлася ад смерцi. Уваскрашэнне Езуса Хрыста — гэта яго перамога над грахом, злом i смерцю, якая споўнiлася ў iмя бязмежнай любовi Бога да чалавека.

Няхай гэтая пасхальная праўда, якая стала фундаментам хрысцiянскай веры, ажыўляе нашую надзею ў прысутнасць Езуса Хрыста сёння сярод нас. Няхай Уваскрослы Хрыстус будзе крынiцай хрысцiянскай мужнасцi, каб мы не баялiся, але смела перамагалi ў нашым жыццi i паводзiнах усялякiя цяжкасцi i перашкоды, памятаючы аб тым, што любоў мацнейшая за ўсялякае зло, а жыццё перамагае смерць.

Такiя мае пажаданнi вам, да якiх далучаю i свае благаслаўленне.

Юры БЫКАЎ, пробашч парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi ў Бабруйску, ксёндз-магiстр

Расклад набажэнстваў у касцеле

  • Вялiкi чацвер, 5 красавiка, 18.00 — святая Iмша
  • Вялiкая пятнiца, 6 красавiка, 18.00 — iнсцэнiраваны Крыжовы шлях, падрыхтаваны моладдзю парафii
  • 18.30 — Лiтургiя Myкi Пана
  • Вялiкая суббота, 7 красавiка, 22.00 — Пасхальная Вiгiлiя
  • Вялiкодная нядзеля, 8 красавiка — Урачыстасць Змёртвыхпаўстання
  • 7.00 — рэзурэкцыйная працэсiя i святая Iмша
  • Пасвячэнне страваў на вялiкодны стол адбудзецца ў суботу а 11.00, 12.00 i a 13.00 гадзiнах, пасля Пасхальнай Вiгiлii i пасля нядзельнай святой Iмшы.